08/23/2024
🎂 Сёння важны для нас дзень - нам споўнілася 4 гады! Чатыры гады дабра, надзеі, веры, дапамогі, спачування, падзякі і салідарнасці. Мы шчыра лічым, што ўсё трымаецца на сэрцах неабыякавых людзей. Дзякуй за вашу падтрымку і давер!
🔎 За гэты час мы:
- стварылі глабальную сетку дапамогі, якая ахоплівае памагатых з усяго свету;
- распрацавалі ўнікальны ў сваім родзе Telegram-бот і сайт на дзвюх мовах;
- прытрымваліся строгіх этычных прынцыпаў, выкупляючы прадукты з адмыслова адабранага спісу;
- атрымалі падтрымку ад Святланы Ціханоўскай і Кардынацыйнай Рады;
- супрацоўнічалі з вядучымі беларускімі дабрачыннымі арганізацыямі, пашыраючы маштабы нашай дапамогі;
- аказвалі падтрымку студэнтам, страйкоўцам, палітвязням і іх сем’ям, а таксама тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій ці быў звольнены за выказванне сваіх палітычных поглядаў;
- пісалі лісты палітзняволеным, падтрымліваючы іх маральна;
- удзельнічалі ў марафонах, фэстах салідарнасці, а таксама выступалі на канферэнцыях;
- арганізоўвалі акцыі, дарылі дзецям падарункі пад ялінку і забяспечвалі іх канцылярскімі таварамі да пачатку навучальнага года;
- запусцілі платформу для пошуку паслуг сярод беларусаў, якая сталася прасторай для ўзаемадапамогі;
- адпраўлялі гуманітарную дапамогу ва Ўкраіну;
- афіцыйна атрымалі статут «экстрэмістаў», што ўмацавала нашу рашучасць працягваць сваю дзейнасць;
- стварылі ўласную краму, каб самастойна зарабляць сродкі для падтрымкі;
- арганізавалі экстраную дапамогу для беларусаў, змушаных эвакуявацца за мяжу.
➡️ Наш рух – гэта знак салідарнасці, дапамогі і ўстойлівасці ў найцяжэйшых умовах. Што далей?
💪🏻 Рэпрэсіі не спыняюцца. Тысячы беларусаў па-ранейшаму незаконна ўтрымліваюцца ў турмах, іх сем’і маюць патрэбу ў падтрымцы, а тыя, хто вызваліўся, змушаны пачынаць жыццё нанова. Мы не спынімся. Мы працягваем нашу працу, каб быць для іх апорай у цяжкія часы.
❤️ Дзякуй усім, хто быў з намі і тым, хто працягвае быць побач!