27/05/2026
Дарагія сябры!
Выдатна заканчваем першы месяц працы кнігарні Kamunikat.shop у Варшаве ажно двума мерапрыемствамі.
Сёння прадставім свае кнігі на цырымоніі ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу мінулага года.
27 траўня, 19:00
Новы Тэатр, Madalińskiego 10/16, Варшава
Уваход вольны.
А ўжо ад заўтрашняга дня і да нядзелі чакаем вас на мерапрыемствах салона "Вольная Беларусь" (стэнд 11/D5) на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве. На стэндзе можна пабачыць кніжныя навінкі, сустрэцца з беларускімі аўтарамі, пагутарыць пра літаратуру як з чытачамі, так і з пісьменнікамі.
Запрашаем!
Час працы:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
PGE Narodowy, Варшава
Уваход па квітках (можна набыць на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie).