Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай

02/06/2026

Свабода народа пачынаецца з яго салідарнасці

«Менавіта польская “Салідарнасць” і яе лідар — Лех Валенса паказалі, што сапраўдная сіла — у яднанні. Што супольная воля здольная вярнуць людзям голас і сілу, і тады любая беспакаранасць заканчваецца, а уяўны маналіт дыктатуры непазбежна крышыцца», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас цырымоніі ўручэння ўзнагароды Леху Валенсу.

Падчас II Касцюшкаўскага форуму, які арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці, адбылася цырымонія ўручэння ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета «Крыж Добрасуседства» Леху Валенсу. Гэтая ўзнагарода ўручаецца за асаблівы ўнёсак у наладжванне адносін паміж Беларуссю і іншымі краінамі, а таксама за спрыянне дэмакратычным зменам у Беларусі. Узнагароду ад імя свайго бацькі Леха Валенсы прыняў яго сын Богдан Валенса.

«Свабода народа пачынаецца з яго салідарнасці. У 2020 годзе беларусы прадэманстравалі гэтую сілу ўсяму свету і працягваюць быць салідарнымі сёння — у падтрымцы палітвязняў, узаемадапамозе ўнутры Беларусі і ў эміграцыі, дзе мы штодня падстаўляем плячо адзін аднаму.

Мы бачым, як сёння �

“У Дзень абароны дзяцей важна памятаць не толькі пра тых, хто сёння абараняе свабоду, але і пра іх сем’і”. (с)Намесніца ...
01/06/2026

“У Дзень абароны дзяцей важна памятаць не толькі пра тых, хто сёння абараняе свабоду, але і пра іх сем’і”. (с)

Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Беларусі Анастасія Махамет — пра дзяцей беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну. Каментар цалкам👇

За апошнія гады я бачыла шмат розных гісторый. Дзяцей, якія месяцамі чакаюць навін ад бацькі з фронту. Дзяцей, чые бацькі знаходзяцца ў палоне або лічацца зніклымі без вестак. Дзяцей, якія страцілі бацькоў праз гэтую вайну.

У Дзень абароны дзяцей хочацца сказаць простую рэч: гэтыя дзеці не павінны заставацца нябачнымі.

Калі мы гаворым пра падтрымку добраахвотнікаў, мы павінны памятаць і пра іх сем’і. Пра дзяцей, якія разам з дарослымі нясуць цяжар гэтай вайны, хоць ніколі яе не выбіралі.

Для мяне абарона дзяцей добраахвотнікаў — гэта не асобная сацыяльная задача, а частка нашай адказнасці перад людзьмі, якія сёння абараняюць Украіну і свабоду ўсёй Еўропы.
#сацыяльнаяпалітыкаАПК #АПК

Палітыка Францыі па падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі застаецца нязменнайПра вынікі візіту ў Кіеў і перс...
01/06/2026

Палітыка Францыі па падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі застаецца нязменнай

Пра вынікі візіту ў Кіеў і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з Украінай, а таксама пра развіццё ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў межах Люблінскага фармату, праінфармаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з амбасадарам Францыі ў Польшчы Эцьенам дэ Пансэнам.

Падчас сустрэчы французскаму боку была прадстаўлена пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета аб тым, што адзіным спосабам вырашэння глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама спынення падтрымкі агрэсіі ў адносінах да Украіны з’яўляецца правядзенне нацыянальнага дыялогу ў фармаце круглага стала. Гэта павінна стаць умовай для Лукашэнкі для магчымага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам.

Адной з нагод для сустрэчы было таксама інфармаванне пра пазіцыю дэмакратычных сіл Беларусі ў сувязі з тэлефоннай размовай прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з Лукашэнкам, якая адбылася, і накіраваннем французскага прадстаўніка ў Мінск для сустрэчы з дыктатарам.

Амбасадар Францыі адзначыў, што палітыка Францыі па падтрымцы дэмакратычных сіл і дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі застаецца нязменнай.

У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан і прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Уладзімір Астапенка.
#латушка

“У Дзень абароны дзяцей важна памятаць не толькі пра тых, хто сёння абараняе свабоду, але і пра іх сем’і”. (с)Прадстаўні...
01/06/2026

“У Дзень абароны дзяцей важна памятаць не толькі пра тых, хто сёння абараняе свабоду, але і пра іх сем’і”. (с)

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Беларусі Анастасія Махамет — пра дзяцей беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну. Каментар цалкам👇

За апошнія гады я бачыла шмат розных гісторый. Дзяцей, якія месяцамі чакаюць навін ад бацькі з фронту. Дзяцей, чые бацькі знаходзяцца ў палоне або лічацца зніклымі без вестак. Дзяцей, якія страцілі бацькоў праз гэтую вайну.

У Дзень абароны дзяцей хочацца сказаць простую рэч: гэтыя дзеці не павінны заставацца нябачнымі.

Калі мы гаворым пра падтрымку добраахвотнікаў, мы павінны памятаць і пра іх сем’і. Пра дзяцей, якія разам з дарослымі нясуць цяжар гэтай вайны, хоць ніколі яе не выбіралі.

Для мяне абарона дзяцей добраахвотнікаў — гэта не асобная сацыяльная задача, а частка нашай адказнасці перад людзьмі, якія сёння абараняюць Украіну і свабоду ўсёй Еўропы.
#сацыяльнаяпалітыкаАПК #АПК #аб’яднаныпераходныкабінет

«У Дзень абароны дзяцей важна гаварыць не толькі пра свята, але і пра тых, чыё дзяцінства апынулася пад ударам рэпрэсій»...
01/06/2026

«У Дзень абароны дзяцей важна гаварыць не толькі пра свята, але і пра тых, чыё дзяцінства апынулася пад ударам рэпрэсій». (с)

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Беларусі Вольга Зазулінская — пра дзяцей беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных сем’яў. Каментар цалкам 👇

У Дзень абароны дзяцей важна гаварыць не толькі пра свята, але і пра тых дзяцей, чыё дзяцінства было разбуранае рэпрэсіямі.

Дзеці палітзняволеных, рэпрэсаваных бацькоў у Беларусі і тыя, хто быў вымушаны разам з сем’ямі пакінуць краіну, сталі нябачнымі закладнікамі дзяржаўнай жорсткасці. Дзяржава рэпрэсуе не толькі дарослых — праз арышты, тэрміны, звальненні, ціск і выгнанне яна карае і іх дзяцей.

Гэтыя дзеці сталеюць не таму, што выбралі быць моцнымі, а таму, што іх сем’і апынуліся ў сітуацыі, дзе дзяцінству проста не пакінулі месца. Яны чакаюць бацькоў з турмаў, растуць у разлуцы, перажываюць ператрусы, страх, беднасць, стыгму, вымушаныя пераезды і страту звыклага дома.

Дзяржава, якая павінна абараняць дзіця, сёння не проста не выконвае гэты абавязак — яна свядома стварае для тысяч дзяцей невыносныя ўмовы жыцця. Праз рэпрэсіі многія беларускія дзеці апынуліся па-за межамі Беларусі і праходзяць праз стрэс эміграцыі, адаптацыю да новай школы, мовы, асяроддзя і жыцця ў няпэўнасці.

Гэта досвед, праз які яны не павінны былі праходзіць. Ніводнае дзіця не павінна плаціць за грамадзянскую пазіцыю сваіх бацькоў, за іх годнасць, салідарнасць і імкненне жыць у свабоднай краіне.

Наш абавязак — бачыць гэтых дзяцей, гаварыць пра іх досвед і рабіць усё магчымае, каб яны атрымлівалі падтрымку, бяспеку і права на нармальнае дзяцінства. Пакуль у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, абарона дзяцей — гэта не фармальнасць, а пытанне адказнасці, справядлівасці і чалавечнасці.

У Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі з Камітэтам Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўраін...
31/05/2026

У Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі з Камітэтам Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўраінтэграцыі і дэпутатамі міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь».

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама дзеючыя беларускія добраахвотнікі і ветэраны.

Ад прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўніца Вольга Зазулінская і яе намесніца Анастасія Махамет.

Асобная ўвага падчас сустрэчы была нададзеная праблемам беларускіх добраахвотнікаў і іх сем’яў. Важна было тое, што добраахвотнікі і ветэраны распавялі пра ўласны досвед і праблемы, з якімі сутыкаюцца падчас службы, пасля раненняў, пры праходжанні працэдур легалізацыі і ў пытаннях сацыяльнай абароны.

Значная частка сустрэчы была прысвечаная праблемам міграцыйнага заканадаўства, абмяркоўваліся пытанні прававога статусу, доступу да дзяржаўных сэрвісаў, банкаўскіх паслуг, сацыяльных гарантый і магчымасцяў доўгатэрміновага знаходжання ва Украіне.

Асобнай тэмай стала становішча сем’яў беларускіх добраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне або лічацца зніклымі без вестак. Удзельнікі звярнулі ўвагу на прававыя і сацыяльныя цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца, а таксама на неабходнасць выпрацоўкі дадатковых механізмаў падтрымкі такіх сем’яў.

Падчас дыскусіі было асобна падкрэслена, што стварэнне эфектыўнай сістэмы прававой і сацыяльнай абароны беларускіх добраахвотнікаў – гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і непасрэдна ўплывае на магчымасці прыцягнення новых добраахвотнікаў, умацоўвае матывацыю вайскоўцаў і адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Украіны.

Прадстаўнікі АПК прынялі ўдзел у адкрыцці новага шэлтару «Прытуляй мяне» ў ВаршавеСёння, 30 траўня, у Варшаве прайшло ўр...
31/05/2026

Прадстаўнікі АПК прынялі ўдзел у адкрыцці новага шэлтару «Прытуляй мяне» ў Варшаве

Сёння, 30 траўня, у Варшаве прайшло ўрачыстае адкрыццё новага дома шэлтару «Прытуляй мяне». У ім прынялі ўдзел кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка і прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.

«Утульнасць — яна ідзе ад вас перш за ўсё, і тая атмасфера, якую вы ствараеце ў вашых шэлтарах. Я б хацела падзякаваць вельмі вашай камандзе, якая шмат працуе, каб кожны беларус, які трапляе сюды ў цяжкіх абставінах, адчуваў сябе ўтульна і як дома. Я ведаю, колькі высілкаў на гэта патрэбна. І вось вы тлумачылі, што сітуацыі розныя бываюць, але ж вы — прыклад таго, што можна не апускаць рукі нават у самых цяжкіх умовах», — падзякавала арганізатарам шэлатара і валанцёрам Святлана Ціханоўская.

«Гэты дзень, гэтая справа, якую сёння працягваем у новым выглядзе падкрэслівае, што салідарнасць у беларусаў і беларусак ёсць, — адзначыў Павел Латушка. - Салідарнасць — гэта, мне здаецца, падстава нацыі. І мы, беларусы, можам ганарыцца тым, што мы салідарны народ, які гатовы прыходзіць з дапамогай да кожнага і кожнай».

Павел Латушка пералічыў на патрэбы дзейнасці 2000 злотых у фонд «Прытуляй мяне», які кіруе шэлтарам для беларускіх палітвязняў.

Павел Баркоўскі ад імя дэмакратычных сіл уручыў шэлтару набор беларускіх і перакладных кніг для паляпшэння яго матэрыяльнай базы.

Фонд «Прытуляй мяне» дапамагае беларусам і беларускам у цяжкім становішчы ў Варшаве. Заснавальніцы фонда – палітуцякачка Ганна Федаронак і былая палітвязынка Алеся Буневіч. Падтрымаць працу можна па спасылцы ў сторыс.

Анастасія Махамет: «Наша задача, у тым ліку мая, працягваць гаварыць пра беларусаў і агучваць тое, што нас турбуе»Намесн...
30/05/2026

Анастасія Махамет: «Наша задача, у тым ліку мая, працягваць гаварыць пра беларусаў і агучваць тое, што нас турбуе»

Намесніца прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай Анастасія «Север» Махамет ў інтэрв’ю «Салідарнасці» сярод іншага распавяла пра праблемы дабраахвотнікаў з легалізацыяй і свае планы работы ў гэтым кірунку.

27/05/2026

АПКБ узнагародзіў ва Украіне медалямі 24 выбітных асоб

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне медалямі «Гонар і Годнасць», Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі».

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў АПК Паўла Баркоўскага і Вадзіма Кабанчука.

Кабінет пастанавіў:

1. узнагародзіць медалямі «Гонар і годнасць» беларускіх дабраваахвотнікаў ва Ўкраіне і валанцёраў групы забеспячэння.

✨ «Немца» — удзельніка баявых дзеяньяў на Запарожскім і Гуляйпольскім кірунку.

✨ «Шміта» — удзельніка баявых дзеянняў на Харкаўскім, Запарожскім і іншых кірунках, камандзіра аддзялення.

✨ «Бланша» — самага маладога за ўсю гісторыю беларускага добрахвотніцкага руху ваяра. Быў прызнаны найлепшым пілотам роты БПЛА на Запарожскім кірунку.

✨ «Соню» — камандзіра групы пяхоты Палка Каліноўскага. Прайшоў ўсё гарачыя кропкі фронту, быў паранены.

✨ «Север» — кіраўніцу медычнай службы Палка Каліноўскага. Прайшла ўсе гарачыя кропкі фронту.

✨ «Лесніка» — ваяра Палка Каліноўскага, камандзіра ўзводу тэхнічнага забеспячэння.

✨ «Марціна» — капелана Палка Каліноўскага.

✨ «Аксона» — ваяра Палка Каліноўскага, аднаго з заснавальнікаў Геральдычнай рады «Пагоня» і сучаснай ініцыятывы «Беларуская вызвольная армія».

✨ «Гамлета» — валанцёра Палка Каліноўскага.

✨ «Кіпіша» — валанцёра Палка Каліноўскага.

✨ Дзяніса Герасімчыка — валанцёра Палка Каліноўскага, фундатара, грамадскага дзеяча.

2. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны:

✨ Маргарыту Ляўчук — беларускую оперную спявачку, лаўрэатку міжнародных конкурсаў і прэмій, якая падтрымала пратэсты.

3. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

✨ Вадзіма Галайчука — украінскага юрыста і адваката, Народнага дэпутата, аднаго з ініцыятараў стварэння групы ў Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь».

✨ Ігара Гузя — украінскага палітыка, народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны 8-га і 9-га скліканняў, аднаго з ініцыятараў стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

✨ Юрыя Барабаша — доктара юрыдычных навук і прафесара, абаронцу дэмакратычных каштоўнасцей у рэгіёне, суддзю Канстытуцыйнага суда Украіны.

✨ Вячаслава Лявіцкага — украінскага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, літаратуразнаўцу.

✨ Сяргея Прылуцкага — беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, добраахвотніка УСУ.

✨ Паўла Шаройку — журналіста «Украінскага радыё», былога палітвязня ў Беларусі.

✨ Юрыя Панчанку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які распавядаў пра незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тлумачыў важнасць для Украіны кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.

✨ Сяргея Сідарэнку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які пасля 2020 года асвятляў беларускія пратэсты, рэпрэсіі і барацьбу беларускага народа за свабоду.

✨ Аляксандра Рыкава (BalaganOFF) — ўкраінскага блогера, які каментуе грамадска‑палітычныя падзеі, звязаныя з Беларуссю і Расіяй, ініцыяваў збор сродкаў на закупку дронаў для Палка Каліноўскага.

✨ Ірыну Узлову — украінскую журналістку і вядучую інфармацыйных эфіраў на «24 канале», якая асвятляе палітычныя і праваабарончыя тэмы.

✨ Яўгенію Кутнову — украінскую журналістку, якая спрыяе асуджэнню рэпрэсій і падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

✨ Аляксея Гомана — украінскага журналіста, які паслядоўна і прафесійна асвятляе дзейнасць дэмсіл Беларусі, сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Таксама медалі былі ўручаныя дыпламату Ігару Кізіму, вайсковаму капелану Яўгену Ордзе, вайскоўцу і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магдзе, якія былі ўзнагароджаныя пастановай АПК №26 ад 21.03.2026.

26/05/2026

У Кіеве афіцыйна адкрытая Місія беларускіх дэмакратычных сіл Беларусі

Урачыстая цырымонія адкрыцця Місіі беларускіх дэмакратычных сіл ва Украіне прайшла з удзелам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай і іншых прадстаўнікоў АПК, офіса і Каардынацыйнай Рады.

З украінскага боку у адкрыцці ўдзельнічалі намеснік міністра замежных справаў Яўген Перабійніс, іншыя прадстаўнікі ведамства, іншыя афіцыйныя асобы і сябры Беларусі.

У новым памяшканні Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды АПК двум дэпутатам Вярхоўнай Рады, членам міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» Вадзіму Галайчуку і Ігару Гузю.

Adres

Gdansk

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Organizacja

Wyślij wiadomość do Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

Udostępnij